Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.12.2020

Музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" запрашае на незвычайную калядную праграму "Скрадзеныя Каляды"

Музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" запрашае на незвычайную калядную праграму

 

"Скрадзеныя Каляды"

 

Вас чакае цудоўны калядны адпачынак згодна са старадаўнімі беларускімі традыцыямі! Вы ўбачыце батлеечнае прадстаўленне "Цар Ірад", станеце сапраўднымі калядоўшчыкамі і апынецеся ў ролі Казы і Мядзведзя, адшукаеце калядную зорку. Не абыдзецца і без шкоды Нячысціка, з якім можна лёгка справіцца разам з калядоўшчыкамі, батлеямі і Траскуном. Ну і, канешне, якія каляды без падарункаў? Абавязкова ўсіх удзельнікаў свята чакае сюрпрыз ад Траскуна і смачны пачастунак.

 

Падчас праграмы будзе магчымасць пакатацца ў брычцы, наведаць перакулены дом і рамесныя майстэрні.

 

Праграму супрацоўнікі комплекса праводзяць выключна ў медыцынскіх масках. Дзеці дзеляцца на маленькія падгрупы, таму выконваецца сацыяльная дыстанцыя. На тэрыторыі комплекса рэгулярна праводзіцца дэзынфекцыя дзвярных ручах і паверхняў.

 

Ёсць магчымасць замовы транспарту! (Кошт транспарту абмяркоўваецца асобна).

 

Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек. Пры групе ад 30 чалавек прадастаўляецца зніжка памерам у 2 рублі на кожнага ўдзельніка праграмы.

 

+375333577764 (Адміністратар комплексу)

+375447077764 (Адміністратар комплексу)

 

Дадатковы тэлефон:

+375333574764



Час правядзення: з 15 снежня 2020 года па 7 студзеня 2021 года.
Кошт дзіцячай праграмы на 1 чалавека: 18 руб.
Кошт дарослай праграмы на 1 чалавека: 21 руб.

Фотоматериалы