Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

28.02.2019

Дзень роднай мовы

З 18 па 26 лютага ў нашай школе праводзіліся пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Кожны дзень вучні разам з настаўнікамі мелі магчымасць паўдзельнічаць у іх.

Дзень першы. Панядзелак

У фае 1-га паверха праводзілася латарэя “Ад прадзедаў спакон вякоў”. Гэта стала сваеасаблівым адкрыццём і лагічным пачаткам тыдня. Вучні і настаўнікі маглі адказаць на пытанне і атрымаць цукерку ва ўзнагароджанне.

Услед за гэтым прайшла квэст-гульня “Твая літаратурная спадчына”, падчас якой вучні 5, 6 і 7 класаў у канкрэтна ўказаным кабінеце выконвалі падрыхтаваныя заданні камандай. У працэсе была заўважана актыўная работа калектываў, парады адзін аднаму, сяброўскія адносіны.

Конкурс малюнкаў і плакатаў “Беларусь маімі вачыма” падтрымалі сваім удзелам усе вучні школы. Дзеці малявалі плакаты і малюнкі розных фарматаў, ім было цікава выказацца на дадзеную тэматыку малюнкамі, іменна такім чынам выказаць сваю любоў да мовы, гонар за яе, пашану.

Дзень другі. Аўторак

Напрыканцы урокаў, пасля актыўнага дня падчас тыдня праводзіўся конкурс чытальнікаў вершаў А.А.Куляшова. Вучні ад малога да дарослага дэманстравалі выразнае чытанне вершаў на памяць. Што вельмі ўразіла ад пройдзенага мерапрыемства, дык гэта яго фармат. У непрымусовай, дабравольнай форме вучні выбралі і прадэманстравалі цудоўнае чытанне вершаў нашага земляка. Было прыемна і тое, што вучні выбіраліся вершы не па памеры, а па тэматыцы. Так, напрыклад, вучні 9 “А” класа выбралі вершы “Бывай” і “На паўмільярдным кіламетры”. Інтымная лірыка найчасцей цікавіць дарослых школьнікаў і яны з увагай адносяцца да вывучэння літаратуры такой тэматыкі. Аўтарства вершаў было выбрана нездарма, бо Аркадзь Куляшоў з’яўляецца юбілярам , яму споўнілася б 105 год!!! Таму вучні звярнуліся іменна да яго творчасці, што было немалаважна для гэтага мерапрыемства. Дзеці палічылі важным і неабходным выказаць павагу памяці гэтаму беларускаму паэту і не пакінуць без увагі яго творчасць, тую спадчыну. Якую ён для нас пакінуў.

Дзень трэці. Серада

Стартам трэцяга дня быў конкурс “Лепшы знаўца беларускіх слоў”. Сутнасць конкурсу ў тым, што кожны ўдзельнік павінен быў падысці да вядучых і ўзяць для сябе картку ўдзельніка, затым у ёй напісаць пераклад пяці слоў ці выразаў, якія яму трапіліся. Пасля гэтага здаць выкананае заданне вядучаму і чакаць вынікаў конкурсу. Вучням вельмі спадабалася такая форма, бо яны мелі час падумаць над перакладам, паразважаць і выявіць свае здольнасці перад настаўнікам дадзенага прадмета. У гэтым конкурсе прынялі ўдзел не толькі вучні школы, але і настаўнікі.

Напрыканцы вучэбнага дня прайшло пазакласнае мерапрыемства  “Турнір беларусазнаўцаў”. Прынялі ў ім удзел вучні 6 і 7 класаў. Вучні падзяліліся на дзве каманды: першая каманда  - “Знічка”, другая каманда - “Блакіт”. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, стараліся разважаць, выказваць свае думкі наконт заданняў. Вельмі зацікавіў іх музычны конкурс, калі яны праслухоўвалі песні на вершы беларускіх паэтаў. Так прыемна і з замілаванасцю яны слухалі “Мой родны кут як ты мне мілы…” ў выкананні “Песняроў”; нават падпявалі песні “Пахне чабор” на верш Петруся Броўкі.

Дзень чацвёрты. Чацвер

Вельмі добрым і лагічным пачаткам у гэты дзень была гульня-конкурс “Буслік”, у якой прынялі ўдзел 60 вучняў з усяе школы. Вучні з 3га па 10 клас змаглі адказаць і выканаць заданні творчага характару, адказаць на пытанні па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратуры”. У апошнія гады гэтая гульня набывае вялікую папулярнасць у нашай школе і вучні імкнуцца да ўдзелу ў ёй. Дзеці цікавяцца мерапрыемствамі такога фармату.

Працягам чацвёртага дня стаў конкурс “Лепшы сшытак на беларускай мове”. Вельмі яркімі ўдзельнікамі і актыўнымі  прадстаўнікамі з’явіліся вучні 5га і 6га класаў. Прадстаўнікі з іх вельмі стараліся, каб на адборачны этап узялі іменна іх сшытак. Было важна: чысты акуратны подпіс сшытка, без памылак, яго вядзенне і пастаянны догляд за яго станам. Адзначана тое, што вучні ў 5-х класах больш акуратныя і зацікаўленыя ў вядзенні сшыткаў па беларускай мове.

Напрацягу вучэбнага дня і назаўтра вучні маглі таксама паўдзельнічаць у інтэрнэт-конкурсе “Беларусь чароўная”. На сайце школы быў выкладзены ролік, які ўдзельнікі павінны былі паглядзець, потым, па ўмовах удзелу, трэба было напісаць адказы, якія мясціны роднай краіны яны пазналі і аддаць настаўніку. Па падведзеным выніках быў вызначаны актыўны ўдзел вучняў 7 “А” класа, іменна яны зацікавіліся і знайшлі патрэбную інфармацыю, каб перамагчы ў дадзеным мерапрыемстве.

Таксама на класных і інфармацыйных гадзінах надавалася ўвага таму, што 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Настаўнікі расказвалі пра гісторыю свята.

Дзень пяты. Пятніца

Лагічным фіналам, а таксама працягам тыдня была агульнашкольная дыктоўка, у якой прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі кожнага класа. Для дыктоўкі быў выбраны нейтральны твор на тэматыку, якая звязана з роднай мовай і літаратурай. Вучні з увагай і вялікай стараннасцю напісалі дыктант.

Шосты дзень. Субота

У апошні дзень лагічным было ўзнагароджанне і падвядзенне вынікаў тыдня. Што вельмі ўразіла арганізатараў і настаўнікаў школы, дык гэта задаволеныя абліччы дзяцей, яркасць вачэй і радасць ад удзелу ў мерапрыемствах. Пасля ўзнагароджання вучні змаглі падзякаваць настаўнікам і выказаць вялікае жаданне ўдзелу ў такіх тыднях. Асабліва, калі яны датычыцца беларускай мовы, роднай краіны і пісьменнікаў, якія пісалі на нашай мове. Гэта яшчэ адзін выпадак, калі можна падрабязна пазнаёміцца і ацаніць прыгажосць мовы, замілаванасць ёю, гонар і пашану да яе.

 

Вялікі дзякуй вам, Вучні, што прынялі ўдзел у мерапрыемствах тыдня роднай мовы!!! Да хуткай сустрэчы ў наступным навучальным годзе!!!