Музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" запрашае на незвычайную калядную праграму
"Скрадзеныя Каляды"
Вас чакае цудоўны калядны адпачынак згодна са старадаўнімі беларускімі традыцыямі! Вы ўбачыце батлеечнае прадстаўленне "Цар Ірад", станеце сапраўднымі калядоўшчыкамі і апынецеся ў ролі Казы і Мядзведзя, адшукаеце калядную зорку. Не абыдзецца і без шкоды Нячысціка, з якім можна лёгка справіцца разам з калядоўшчыкамі, батлеямі і Траскуном. Ну і, канешне, якія каляды без падарункаў? Абавязкова ўсіх удзельнікаў свята чакае сюрпрыз ад Траскуна і смачны пачастунак.
Падчас праграмы будзе магчымасць пакатацца ў брычцы, наведаць перакулены дом і рамесныя майстэрні.
Праграму супрацоўнікі комплекса праводзяць выключна ў медыцынскіх масках. Дзеці дзеляцца на маленькія падгрупы, таму выконваецца сацыяльная дыстанцыя. На тэрыторыі комплекса рэгулярна праводзіцца дэзынфекцыя дзвярных ручах і паверхняў.
Ёсць магчымасць замовы транспарту! (Кошт транспарту абмяркоўваецца асобна).
Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек. Пры групе ад 30 чалавек прадастаўляецца зніжка памерам у 2 рублі на кожнага ўдзельніка праграмы.
+375333577764 (Адміністратар комплексу)
+375447077764 (Адміністратар комплексу)
Дадатковы тэлефон:
+375333574764
Час правядзення: з 15 снежня 2020 года па 7 студзеня 2021 года.
Кошт дзіцячай праграмы на 1 чалавека: 18 руб.
Кошт дарослай праграмы на 1 чалавека: 21 руб.