Напярэдадні Дня роднай мовы, 21 лютага, у нашай школе мы вырашылі правесці творчае мерапрыемства, конкурс сачыненняў на тэму “Мова родная мая”.
Вучні выказвалі свае думкі наконт роднай мовы, называлі ў сваіх работах любімыя беларускія словы, тыя словы, якія яны вылучаюць своеасаблівасцю вымаўлення, словы, якія часта выкарыстоўваюць і г.д. Цікава і тое, што дзецям захацелася выказаць свае адносіны да мовы, у параўнанні з рускай, якой яны карыстаюцца часцей за ўсё ў паўсядзённым жыцці. Такім чынам, шасцікласнікі змаглі адначасова паўдзельнічаць у конкурсе, прысвечаным урачыстаму мерапрыемству для роднай мовы, а таксама стварыць уласныя выказванні на зададзеную тэму, што з’яўляецца на сённяшні дзень немалаважнай часткай ва усёй адукацыйнай прасторы.
Дзецям спадабалася выказвацца іменна на беларускай мове. Так, узнікалі і цяжкасці, але цікава было разам з настаўнікам рабіць рэдагаванне тэкстаў, а таксама выбіраць найлепшую работу для ўзнагароды і зачытвання сачынення ў іншых класах, як прыклад узорнага выказвання на тэму “Мова родная мая”.